Гуканне вясны

23.03.2022
23 сакавіка ў нашым дзіцячым садку прайшло свята "Гуканне вясны"
Гэты беларускі звычай - адзін з самых жыццярадасных і аптымістычных. Сканчаецца доўгая зіма, а на змену ёй ідзе прыгажуня-вясна. Каб паскорыць яе прыход і ладзіцца народнае свята, якое носіць назву Гуканне вясны. Гэтая традыцыя мае глыбокія карані: клікаць вясну пачалі яшчэ ў старажытныя часы, калі нашы продкі былі язычнікамі. Клічуць вясну звычайна ў канцы сакавіка - пачатку красавіка.
Бусел - ключавая фігура гэтага свята. Усё вакол упрыгожваюць рознакаляровымі стужкамі, яркімі птушкамі, выразанымі з кардона, зробленымі з каляровых нітак, тканін.х
У госці да дзяцей прыходзіла Вясна, бусел і дзед Васіль.
Разам з дзецьмі яны спявалі песні, вадзілі карагоды і клікалі вясну.